Гродзенскі заапарк стаў новым домам для індыйскага дзікабраза, сямейкі сурыкатаў і кацінага лямура. Жывёлы прыехалі з парку птушак «Вераб'і» ў Калужскай вобласці, распавядаюць у інстаграме гродзенскага заапарка.
Дзікабраз пасяліўся ў павільёне «Дробныя млекакормячыя», а лемур і сурыкаты — у павільёне «Малпы». Дзікабраз і сурыкаты ўжо знаходзяцца на аглядзе, а вось лямур будзе праходзіць працяглую адаптацыю да новых умоў. Для яго прыгатаваны велізарны вальер, да якога малому яшчэ трэба будзе звыкнуць.
Супрацоўнікі ў бліжэйшыя дні пачнуць паступова знаёміць яго з новым месцам рассялення. Усім навасёлам ўсяго па пяць-шэсць месяцаў. Сурыкаты і дзікабраз пакуль не атрымалі імёнаў, а вось лямур ўжо носіць імя Глобус.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…