У Гродне на вуліцы Ажэшкі, 14 пачаў працаваць цэнтр банкаўскіх паслуг «Статусбанка». З ранейшага памяшкання на Дзяржынскага, 40 (ГЦ «Гараднічанскі») банк з’ехаў 7 ліпеня 2023 года, паведамілі на сайце «Статусбанка».
На вуліцы Ажэшкі, 14 банк будзе працаваць:
Да 26 чэрвеня 2023 года па гэтым адрасе размяшчалася аддзяленне небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі «ОптыКурс». Да ліпеня 2022 года ён называўся «Абсалютбанк». І «Абсалютбанк», і пазнейшы «ОптыКурс» былі папулярныя ў Гродне з-за выгадных курсаў абмена валют, але ў 2021 арганізацыя патрапіла пад санкцыі ЗША. Зараз былы банк рыхтуецца да ліквідацыі.
«Статусбанк» — былы «Еўрагандальінвестбанк», які належыць кампаніі «Еўрагандаль» — уласніку сеткі крамаў «Еўраопт». У 2017 годзе банк змяніў назву на «Статусбанк».
У Гродне аддзяленне «Статусбанка» адкрылі ў верасні 2022 года на вуліцы Дзяржынскага, 40. Раней пад назвай «Еўрагандальінвестбанк» ён працаваў на 1 Мая, а таксама ў будынку гіпермаркета «Еўраопт» на Ціміразева. У красавіку 2023 года банк патрапіў пад санкцыі Канады.
Чытайце таксама: У Гродне закрылі банк, да якога заўсёды былі чэргі
Новую сумесную паштовую марку Беларусі і Ватыкана выпусцяць у абарачэнне 16 верасня. На ёй адлюстраваны…
У раёне вуліц Вясенняй і Каліноўскага будуецца новы мікрараён - там з'явіцца амаль 2000 кватэр.…
У судзе Ленінскага 10 верасня за хабар пачалі судзіць Чыліка Дзмітрыя Анатольевіча. Яго дадзеныя супадаюць…
Малады чалавек граў на электрагітары 9 верасня ў 22: 32 на вуліцы Савецкай каля гандлёвага…
Па медыцынскую дапамогу з-за ўкусаў кляшчоў у Гродзенскай вобласці з пачатку 2024 года звярнулася больш…
Па былой Воўпаўскай сінагозе цяпер можна зладзіць віртуальны тур. Цягам года спецыялісты даследавалі архіўныя дакументы…