Мужчына падпаліў ровар суседа. Ён перашкаджаў яму выводзіць сына-інваліда на вуліцу

Адзін жыхар ў шматкватэрным доме пастаянна пакідаў ровар на агульнай пляцоўцы каля сваіх дзвярэй. Сусед з-за гэтага не мог бесперашкодна вывесці на шпацыр сваё дзіця з інваліднасцю. Неаднаразова пра гэта гаварыў, але гаспадары ігнаравалі, піша rgazeta.by.

— У адзін з дзён, трохі выпіўшы, мужчына вырашыў адпомсціць. Хацеў толькі папсаваць сядло. Падпаліў запальнічкай і пайшоў у краму. Але не ўлічыў, што там паралон і ён лёгка загарыцца. Так і адбылося. Акрамя таго, пачала плавіцца гума, — кажа Сяргей Базянкоў, намеснік начальніка аддзялення міліцыі.

Вярнуўшыся з крамы праз дзесяць хвілін, мужчына ўбачыў у пад’ездзе дым. Ён тут жа выцягнуў ровар на вуліцу і стаў тушыць. Да таго часу жыхары, пачуўшы пах гару, выклікалі выратавальнікаў. Да месца здарэння прыбылі міліцыянты і медыкі. У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка, па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням скідзельчаніна.

Па Правілах карыстання жылымі памяшканнямі і правілам пажарнай бяспекі жыхарам шматкватэрных дамоў забараняецца загрувашчваць калідоры, лесвічныя маршы і пляцоўкі, праходы, запасныя выхады і іншыя дапаможныя памяшканні. За парушэнне гэтых правілаў жыхары могуць заплаціць штраф.

Падзяліцца
Меткі: закон

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024