10 дзён і 10 начэй ў Гданьску сталі выставай пра разняволенасць і свабоду

Выстава «Гданьскія фантазіі» Валерыя Стратовіча адкрылася 26 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця. Мастак натхніўся летнім пленэрам у Гданьску і перанёс уражанні ад яго на халсты. «Як адлюстраваць гэты горад? Там шыкоўныя бары, ля атэля AC-DC валіла на ўсю моц ад цямна да цямна … Проста пейзажамі? Не цікава. Вырашыў праз людзей, котак і сабак, якія весяляцца і спяваюць. У мяне і дома жывуць коткі і сабакі, яны ў нас частка сям'і, ніякага іх адрознення ад людзей я не адчуваю».

Мульцікультурны і вельмі розны Гданьск на палотнах мастака атрымаўся троші хуліганскім і вельмі дабрадушным. У яго Гданьску пануе вяселле і ўнутраная свабода. «Кракаў ці Прага зусім не такія. Я проста закахаўся ў гэты горад і думаю, што гэта не апошняя выстава, прысвечаная яму. Гэты праект спачатку пабачаць у Гродне, а потым планую паказаць яго ў таксама ў Гданьску.»

Стыль выставы мастак вызначае як крытычны рэалізм. «Чысты рэалізм мяне ўвогуле не цікавіць. Экспрэсія колераў, экспрэсія персанажаў - гэта мой характар».

Выстава дакладна здольна падняць настрой і дадаць наведвальнікам весялосці ў пераднавагодні час. Навакольную шэрасць бясснежнага снежня Стратовіч таксама пераасэнсоўвае крытычна: «Калі б я да сёняшніх пейзажаў дадаў бы сваіх шэрых нотаў, вы б тут проста пападалі. То навошта?»

Мастак Андрэй Філіповіч, што таксама ўдзельнічаў у Гданьскім пленэры, кажа, што Стратовічу ўдалося паказаць вельмі даставерную атмасферу горада. «Мяркую, што гэта свабода Гданьска, вольнага гандлёвага горада, — прыклад для Гродна. Там людзі дазваляюць сабе быць свабоднымі і разняволенымі. Думаю, гэта свабода яшчэ доўга будзе для нас прадметам белай зайздрасці. Класна, што ўдалося прывезці яе адчуванне ў Гродна хаця б на халстах».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024