Добрая традыцыя вярнулася ў Гродна. Перад Новым годам сотні аўтамабілістаў са сваімі сем’ямі сабраліся разам на вялікай пляцоўцы, каб са сваіх машын і ліхтарыкаў пабудаваць маштабнае пасланне. Пасля пабудовы карты Беларусі, было вырашана працягнуць падкрэсліваць нацыянальны каларыт беларусаў. І яны звярнуліся да родных сiмвалаў, піша Autogrodno.by.

Падрыхтоўка да мерапрыемства вялася каля месяца. За гэты час была створана камп’ютарная мадэль і прадуманы сцэнарый уключэння святла. Бо менавіта гульня святла ўзбагачае вобразы, створаныя з аўтамабіляў.

У дзень мерапрыемства, 27 снежня, у Гродна рэзка пахаладнела, а за гадзіну да агульнай сустрэчы пачалася завіруха са снегам. Нягледзячы на ​​непагадзь, гродзенцы ўсё роўна прыехалі. Каб удзельнікі акцыі не мерзлі, арганізатары раздавалі бясплатную каву.

Праца доўжылася тры гадзіны. А затым квадракоптар падняўся ў неба!

Зубр и Василек сделали из автомобилей в Гродно

Зубр и Василек сделали из автомобилей в Гродно

zubr i vasilek 06

- Чаму зубр і васілёк?

— З пакалення ў пакаленне перадаюцца сімвалы беларускай зямлі - зубр і васiлёк. Зубр адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. Ён ніколі не нападае першым. А васiлёк служыць увасабленнем культуры і прыгажосці. І гэтая кветка толькі на першы погляд простая. На самой справе, ніхто адразу і не скажа, колькі пялёсткаў у васiлька. У гэтых сімвалах прысутнiчае кожны з нас — кожны з беларусаў!

- Колькі людзей сабралася на акцыю?

— Каля 160 гродзенскіх аўтааматараў з сябрамі і сем’ямі вырашылі павіншаваць Беларусь з Новым годам. Мы дружна выстраілiся ў родныя сімвалы, звярнуўшыся да ўсяго народу: мы разам — і гэтым мы моцныя. З Новым 2020-м годам!

Зубр и Василек сделали из автомобилей в Гродно