Шосты год запар гродзенцы адзначаюць Новы год «Прабегам цвярозасці». У 2020 годзе 1 студзеня на старт выйшла больш за 500 чалавек. Гэта рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсе гады.
На «Прабегу цвярозасці» гродзенцам трэба было пераадолець дыстанцыю ў 4,3 км па Сцежцы здароўя. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі.
Першы такі забег прайшоў у 2014 годзе і сабраў 60 удзельнікаў. У 2019 годзе на мерапрыемстве было зарэгістравана ўжо больш за 350 чалавек.