8 студзеня падпісалі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 35 еўра.
— Дамовы прадугледжваюць на ўзаемнай аснове спрашчэнне парадку выдачы візаў, уключаючы зніжэнне візавага збору да 35 еўра, і супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне рэадмісіі. Палажэнні пагадненняў пачнуць прымяняцца ў першы дзень другога месяца пасля абмену паведамленнямі пра выкананне бакамі ўнутраных працэдур, — цытуе onliner.by прэс-службу МЗС Беларусі.
З боку ЕС дакумент падпісаў намеснік прэм’ер-міністра — міністр унутраных спраў Харватыі Давор Бажыновіч (ад імя харвацкага старшынства ў Еўрапейскім савеце) і Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан.
Пагадненне ўступіць у сілу першага чысла другога месяца пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі - не раней за сакавік.
У МЗС Беларусі неаднаразова паўтаралі, што гатовыя да падпісання з верасня, але праз тое, што еўрапейскія партнёры за тры месяцы не змаглі завяршыць свае працэдуры, беларусы «патрапілі» на новы Візавы кодэкс ЕС і з лютага «шэнген» даражэе да 80 еўра. Беларускі МЗС заклікаў ЕС да ўступлення ў сілу пагадненняў, па якіх візы патаннеюць да 35 еўра, знайсці магчымасць «замарозіць» кошт на «шэнген» для беларусаў на ўзроўні 60 еўра. ЕС гэтую прапанову не прыняў, але паскорыў працэдуру падпісання пагадненняў, піша t*t.by.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…