10 студзеня ў телеграм-канале «Гродненские сливы» з’явілася відэа, на якім бачны момант жорсткага абыходжання з жывёлай. Аўтары канала сцвярджаюць, што відэа знята на бойні ў Лідскім райпо.

На відэа бачна, як рабочыя прывязалі яшчэ жывую карову да машыны і цягнулі жывёлу па асфальце. Аўтары канала просяць праваахоўныя органы разабрацца ў здарэнні.

Атрымаць аператыўны каментар у Лідскім райпо не ўдалося.

Увага, відэа змяшчае ненарматыўную лексіку!