Адміністратыўны працэс па справе 18-гадовага Іллі Шаблінскага адбыўся ў судзе Лідскага раёну 10 студзеня. Хлопцу вынеслі папярэджанне, паведамляе «Радыё С**бода».

Суд вырашыў, што хлопец здзейсніў адміністратыўнае правапарушэнне, бо прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«Мне не далі ні штраф, ні 15 сутак. Толькі вуснае папярэджанне. Абскарджваць рашэнне суду я не планую», — сказаў Ілля Шаблінскі.

Чытайце таксама: На актывіста з Ліды ціснуць за акцыю супраць інтэграцыі

Паводле Іллі, на працы (ён працуе афіцыянтам) у яго не было праблем праз удзел у палітычнай акцыі.

Шаблінскі прымаў удзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй у цэнтры Ліды 22 снежня. На плечы хлопец накінуў бел-чырвона-белы сцяг, а ў руках трымаў плакат з надпісам «Belarus is not Russia» («Беларусь не Расея»). Разам з ім мітынгавалі каля дзясятка маладых людзей.

Чытайце таксама: У Беларусі пачалі збор сродкаў на дапамогу пакараным за мітынгі ў абарону незалежнасці