Чытач «АвтоГродно» падзяліўся відэазапісам скандальнага выпадку на польска-беларускай мяжы паблізу пункта пропуску ў Кузніцы. Жанчына ўзяла камень і не давала нецярплівым кіроўцам ўбудавацца ў чаргу.

Але хтосьці на Nissan ўсё ж вырашыў, што намеры жанчыны несур’ёзныя і ўклінаваўся — у адказ у машыну паляцеў цяжкі камень.

Чытач «АвтоГродно» адразу ўдакладніў, што ў той момант яго не было ў салоне аўтамабіля, з якога вялася здымка.

Мяркуючы па каментарах за кадрам, аўтар відэа таксама не хацела стаяць у агульнай чарзе:

— Перад ёй, Сяргей, давай-давай, — раілі пасажыры кіроўцу.

— Куды выварочваць, ты бачыш, які ў яе камень. Яна трапіла па машыне, — запярэчыў кіроўца і з’ехаў у прамым кірунку.