У Шчучынскім раёне з’явілася міні-амбулаторыя на колах

У Шчучынскім раёне арганізавалі міні-амбулаторыю на колах. Аўтобус, абсталяваны дыягнастычным абсталяваннем, будзе абслугоўваць сельскія населеныя пункты ў радыусе 80 кіламетраў ад райцэнтра, паведамляе tvr.by.

У міні-амбулаторыі можна прайсці комплекснае абследаванне. У новым аўтобусе абсталяваны сапраўдныя дыягнастычныя кабінеты з сучасным медыцынскім абсталяваннем.

«Не ўсе пласты насельніцтва могуць дабрацца для атрымання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў тую ж самую раённую бальніцу, або на сяло ў амбулаторыі, ці ўчастковыя бальніцы. Адпаведна, дадзены комплекс вельмі доўгачаканае набыццё, і ён створаны для таго, каб зрабіць медыцынскую дапамогу для насельніцтва больш даступнай, больш якаснай і больш зручнай», — кажа Сяргей Падалінскі, лекар агульнай практыкі Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Даступная меддапамога для аддаленых вёсак

Неабходнасць у набыцці перасоўнага медыцынскага комплексу ў Шчучынскай бальніцы наспела даўно. У раёне пераважная большасць — гэта сельскія жыхары, а адлегласць да некаторых аддаленых вёсак — амаль 80 кіламетраў. Каб своечасова аказаць дапамогу, амбулаторыю паставілі на колы.

Іван Загароўскі, галоўны ўрач Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы: «Там размешчана аўтаматызаванае працоўнае месца з доступам у інтэрнэт, цалкам размешчаны гінекалагічны кабінет, размешчаны халадзільныя камеры для таго, каб правесці забор аналізаў і даставіць у ЦРБ ў лабараторыю для правядзення даследаванняў. А так жа ўсё кардыялагічныя маркеры і там жа ЭКГ».

Дыягностыка здароўя, не адыходзячы ад дома

Да прыезду мабільнай амбулаторыі ў вёсцы Мураўёўка рыхтаваліся ўсе мясцовыя жыхары. Да райцэнтра некалькі дзясяткаў кіламетраў, і дабрацца ў бальніцу, асабліва пажылым людзям, часам праблематычна.

Перасоўны медыцынскі комплекс, упэўнены ўрачы, дазволіць цалкам вырашыць праблему абслугоўвання сельскага насельніцтва ў раёне.

Мабільная медыцына на сяле

Мабільная амбулаторыя будзе працаваць па спецыяльным графіку. Раз у тыдзень спецаўтамабіль наведае ўсе, нават самыя аддаленыя, вёскі. А ў выпадку неабходнасці даставіць пацыента ў раённую бальніцу.

У Гродзенскай вобласці гэта першы праект мабільнай медыцыны. Не выключана, што ўжо ў бліжэйшы час падобныя амбулаторыі будуць калясіць па дарогах усіх раёнаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024