На чым у Гродне хутчэй дабірацца ў гадзіну-пік: машына, ровар, электрасамакат або монакола? Такі эксперымент 14 студзеня правядзе партал autogrodno.by.

У канцы працоўнага дня ўдзельнікам эксперыменту трэба будзе дабрацца ад пункта, А ў пункт Б. Працоўны варыянт маршруту: АЗОТ — Румлёўскі мост — праспект Янкі Купалы — Савецкая плошча — вул.
Савецкая / Вялікая Траецкая — вул. Віленская.

Умова — выконваць ПДР.

Веласіпедыстаў Гродна прадставіць журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч.