Навіны

Былы галоўны ідэолаг Гродна цяпер узначаліць прафсаюзы

На чарговай справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гродзенскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў падвялі вынікі працы за 2015−2019 гады і выбралі новага лідара. Ім стаў Андрэй Ярашэвіч, які да гэтага быў начальнікам аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама. Яго кандыдатуру ўдзельнікі канферэнцыі падтрымалі аднагалосна, піша grodnoplustv.by.

Гродзенскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў - гэта 632 першасныя прафсаюзныя арганізацыі, 15 гарадскіх арганізацый галіновых прафсаюзаў і гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. На канферэнцыі прааналізавалі выкананне пастаўленых задач за справаздачны перыяд і далі ацэнку працы за мінулую пяцігодку. C 2015 да 2020 года арганізацыю ўзначальваў Іван Крупіца.


У канцы студзеня ўвойдуць у сілу змены ў Працоўны Кодэкс Беларусі, куды было ўнесена 40 паправак і 30 артыкулаў. Над ім Федэрацыя прафсаюзаў працавала на працягу трох гадоў.

Читайте также: Гороскоп гродненских чиновников на 2020 год в помощь городским активистам

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024