Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Белтэлекам» падвышае тарыфы на інтэрнэт і іншыя паслугі - Hrodna.life - навіны Гродна

З 25 студзеня 2020 году «Белтэлекам» павышае тарыфы на інтэрнэт і некаторыя іншыя свае паслугі. Пра гэта аператар паведаміў на сваім сайце. У сярэднім тарыфы на доступ у інтэрнэт плануюць падняць на 2,5%.

Напрыклад, кошт пакета паслуг «Ясна 100» павялічыцца на 33 капейкі на адну паслугу.

Як патлумачыў аператар, рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынялі ў рамках запланаванага на 2020 год індэкса росту спажывецкіх коштаў.

Змяненне кошту не закране рэгуляваных тарыфаў на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслуг прадастаўлення доступу да міжнародных сетак перадачы дадзеных, у тым ліку доступу да сеткі інтэрнэт для аператараў электрасувязі, паслуг хостынгу, відэакантролю і інш.

Новыя тарыфы можна пабачыць тут.