У Каўбасіно пакуль толькі адзін тралейбус з маршрутам № 23. У бліжэйшы час ён будзе працягнуты да Альшанкі. Таксама падоўжаць да Каўбасіно маршруты 7 і 14 тралейбусаў. Будзе зманціравана кантактная сетка на прамежку ад «Хімвалакно» да кальца Суворава, паведамляе grodnoplustv.by.

Усяго ў Гродне курсіруе 15 тралейбусаў з аўтаномным ходам. Па чатыры на маршрутах №№ 20 і 21, пяць — па 23-му. Пуск такіх машын у спальныя мікрараёны не патрабуюць будаўніцтва цягавых падстанцый і пракладкі кантактных і кабельных сетак, гэта зручна і менш затратна. Усяго ў мінулым годзе было атрымана дзесяць новых машын з аўтаномным ходам. Арганізавана два маршруты для жыхароў Альшанкі.