Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Зачэпка ў справе аб забойстве Прасняка? Міліцыя шукае машыну таксі - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенская міліцыя просіць дапамогі ў вышуку машыны таксі для раскрыцця асабліва цяжкага злачынства. Верагодна, гэта звязана са справай аб забойстве бізнэсмэна Аляксандра Прасняка, аднаго з устаноўцаў пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт», уладальніка нерухомасці.

14 студзеня ў перыяд часу з 22:15 да 22:30 па вуліцы Суворава ў кірунку КПП Брузгі ехала невызначаная машына таксі. Упраўленне крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама просіць выйсці на сувязь кіроўцу машыны і магчымых яго пасажыраў.

Просьба патэлефанаваць па тэлефонах: 79−70−20, 79−70−21 або па кароткім нумары 102. Ваша інфармацыя неабходная для раскрыцця асабліва цяжкага злачынства. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца! — удакладняюць у УУС.

Чытайце таксама: Что в деревне под Гродно говорят об убийстве бизнесмена Александра Пресняка

Аляксандра Прасняка застрэлілі ўвечары 14 студзеня каля яго дома ў вёсцы Чахаўшчызна пад Гродна. Невядомы застрэліў бізнэсмэна проста ў машыне, стрэлам у галаву. Цела 55-гадовага мужчыны знайшлі ўначы.