Стала вядома, калі ў Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5−6 чэрвеня, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антаненка, перадае БЕЛТА.

На фестывалі будуць прадстаўлены 35 нацыянальнасцей. Зараз збіраецца матэрыял ад дыяспар, каб стварыць кнігу аб нацыянальных культурных грамадскіх аб’яднаннях з Беларусі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у фестывалі.

Ад кіраўнікоў дыяспар паступіла прапанова правесці на палях фестывалю вечар дружбы. Фармат абмяркоўваецца. Магчыма, збяруць ўсе нацыянальнасці за адзіным сталом або вакол адзінага вогнішча.

Вольга Антаненка дадала, што ўсе нацыянальныя аб’яднанні вельмі сур’ёзна рыхтуюцца да фестывалю ў Гродне і кожны год імкнуцца здзівіць гасцей сваіх падворкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024