Актывісту прысудзілі 15 базавых за непавагу да суда. Мікалай абскарджваў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна, які прысудзіў яму агулам 45 базавых за акцыю за незалежнасць. Падчас паседжання ў знак пратэсту ён прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне.

Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга, і хуткую, каб аказаць яму медычную дапамогу. Каб выправадзіць Саляніка з суда, выклікалі АМАП. На выклік прыехалі каля 10 чалавек у масках. Яго затрымалі і завезлі ў РАУС Ленінскага раёна.

Абласны суд 21 студзеня пакінуў без зменаў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна, які прысудзіў Саляніка да штрафу ў 45 базавых (1147, 5 рублёў). Актывіст будзе пісаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека.