«Працавалі некалькі тыдняў». Які лагатып выбралі для культурнай сталіцы Беларусі - 2020, і што пра гэта думаюць самі лідчане

У 2020 годзе культурнай сталіцай Беларусі аб’яўлена Ліда. У сувязі з гэтым следам за Гродна ў Лідзе зацвердзілі лагатып горада.

Як паведамляе lidanews.by, праца над лагатыпам вялася некалькі тыдняў. Свае варыянты прапаноўвалі ўстановы культуры: Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзіцячая школа мастацтваў, раённая бібліятэка і Палац культуры.

— Варыянты былі розныя: і з выявай устаноў культуры, і з відамі горада, яго славутасцямі, помнікамі, — патлумачыла начальніца аддзела культуры райвыканкама Наталля Леўшунова. — У выніку спыніліся на Лідскім замку — гэта брэнд, які робіць наш рэгіён вядомым не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. На лагатыпе таксама намаляваны герб горада, ручнік з элементамі белаўзорыстага ткацтва, якое ўваходзіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Лагатып, які стане сімвалам Ліды на 2020 год
Лагатып будуць размяшчаць на сувенірнай і друкаванай прадукцыі, афішах.

«Як заўсёды блін. Савок і самадзейнасць», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook гродзенскі дызайнер Дзмітрый Гупянец і прапанаваў ратаваць Ліду. Ён успомніў працу дызайнеркі Крысціны Івановай, якая распрацавала канцэпцыю брэнда для Ліды яшчэ ў 2013 годзе.

Лідскі відэааператар Павел Русіновіч напісаў: «Сказаць, што лідчане расчараваныя дадзеным лагатыпам — нічога не сказаць. Добрага няма нічога: наляпыванне асобных самастойных сімвалаў адзін на аднаго, чарговая ненадакучлівая адсылка да мінулага, ад якога ўжо хацелася б сысці, маса «народных» культурных знакаў, якія самі па сабе больш адлюструюць дух эпохі 1600 года, чым сучасныя рэаліі. Дастаткова ўжо жыць мінулым ментальным кодам. Так, трэба захоўваць традыцыі, шанаваць і памятаць спадчыну, але яе ўжо трэба перапрацаваць, і падаць у мінімалістычным выглядзе сапраўдную нашу сутнасць. Калі не ў выглядзе «хто мы ёсць», то ў выглядзе «да чаго мы хочам імкнуцца»

У 2013 годзе сапраўды выбіралі брэнд для горада. Былі апублікаваныя 8 варыянтаў эмблемы, якія стварылі ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Тады працоўная група адмовіліся ад акцэнту на замак, «каб не фармаваць вобраз Ліды як пераважна гістарычнага горада» без сучаснага патэнцыялу, а таксама таму, што лідскі замак, на думку распрацоўшчыкаў, у маштабе краіны губляецца пасля Міра і Нясвіжа.

Лідчане не ацанілі прапановы з ГрДУ. Лідскія дызайнеры арганізавалі альтэрнатыўны праект па стварэнні лагатыпу. Чыноўнікі пагадзіліся, пашырылі склад удзельнікаў і правялі адкрыты конкурс. Лагатып для горада выбіралі гараджане ў інтэрнэце і прафесійныя дызайнеры.

Брэнд, які тады прапаноўвала згаданая Крысціна Іванова, заняў першае месца з 40 праектаў у конкурсе творчых працаў па маркетынгу тэрыторый у 2014 годзе. Вынікі конкурсу падвялі ў Мінску на форуме «Імідж Рэспублікі Беларусь: ствараем і рэалізуем праекты». Крысціна Іванова распрацавала цэльны праект па прасоўванні і брэндаванні горада «Ліда — горад для жыцця і бізнесу»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024