Для прафілактыкі ДТЗ ДАІ Гародні з 27 студзеня па 31 сакавіка будзе штодня працаваць на аварыйна-небяспечных пешаходных пераходах, а на пераходах каля школ з’явяцца дружыны «стопмэнаў».

Праз анамальную бясснежную зіму і кароткі светлавы дзень у студзені 2020 года абвастрылася сітуацыі з наездамі на пешаходаў пры пераходзе дарог па пераходах. Адбылося 6 такіх ДТЗ, у якіх пацярпелі 6 чалавек, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродна.

Адна з асноўных прычын ДТЗ у 2019 годзе — парушэнні правілаў праезду кіроўцамі пешаходных пераходаў (13.3% ад агульнай колькасці). Зарэгістравана 46 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 44 атрымалі раненні.

Для прафілактыкі такіх ДТЗ у перыяд з 2020/01/27 па 2020/03/31 будуць забяспечаны штодзённыя адпрацоўкі аварыйна-небяспечных пешаходных пераходаў (у тым ліку рэгуляваных), з прымяненнем сродкаў фота і відэафіксацыі, а таксама транспартных сродкаў без спецыяльнай колераграфічнай афарбоўкі.

На найбольш ажыўленых пешаходных пераходах паблізу ўстаноў адукацыі ў вячэрні час для дапамогі дзецям у бяспечным пераходзе праезнай часткі будуць несці службу добраахвотныя дружыны ў якасці «стопмэнаў».