На ўчастку трасы М6 Гродна-Мінск усталявалі бяспечны адбойнік. На ім адсутнічаюць вострыя куты і яны бяспечныя для кіроўцаў, паведаміла Міністэрства транспарту Беларусі.

Бяспечны нават пры хуткасці 130 км/г: на М6 з’явіўся новы адбойнік
Новы адбойнік на трасе М6. Скрыншот: Telegram-канал «Минтранс Беларуси»

Новы адбойнік павінен знізіць цяжкасць наступстваў пры аварыях. Паводле Міністэрства транспарту, агароджа бяспечная для кіроўцаў і пасажыраў, нават калі на яе наедуць з хуткасцю 130 км/г.

У Беларусі такія агароджы яшчэ не ставілі

«Гроднааўтадар» заключыла дамову з Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытутам, каб правесці эксперымент і вывучыць яго вынікі. Адбойнік, адзін з першых у Беларусі, усталявалі ў межах Праграмы па забеспячэнню бяспекі руху.

Новы адбойнік на трасе М6. Крыніца: Telegram-канал «Минтранс Беларуси»

Адбойнікі, якія ёсць зараз на М6 — «шампуры»

На трасе М6 неаднаразова адбываліся аварыі, калі аўтамабіль вылятаў у адбойнік, які пранізваў яго на скрозь, як «шампур». Падобная аварыя адбылася ў верасні 2023 года, калі кіроўца заснуў на стырном і побач з вёскай Балі ў Шчучынскім раёне ўехаў у металічны адбойнік. Мужчына памёр у шпіталі.

Бяспечны нават пры хуткасці 130 км/г: на М6 з’явіўся новы адбойнік
Аварыя на трасе М6, калі аўтамабіль уехал у адбойнік. Крыніца: Telegram-канал «102. Неман»

Чытайце таксама: П’яны гродзенец наехаў на міліцэйскі аўтамабіль