Краіны Балтыі абавязаліся падпісаць дэкларацыю аб намерах не купляць электраэнергію з Астравецкай АЭС, піша n*.by са спасылкай на прэс-службу літоўскага прэм’ера.

«Мы рады, што набліжаемся да агульнай пазіцыі балтыйскіх дзяржаў не купляць электраэнергію з небяспечнай АЭС „Астравец“. Імпарт расійскай электраэнергіі не павінен стаць магчымасцю для імпарту з АЭС „Астравец“. Я таксама не сумняваюся, што разам з Латвіяй, Эстоніяй і Еўракамісіяй мы знойдзем рашэнне адносна належнага кантролю за паходжаннем электраэнергіі, якая паступае ў нашы сеткі з трэціх краін», — сказаў прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс.

Чытайце таксама: Газ як у 2019, нафта па камерцыйных цэнах. Што прынеслі перамовы Лукашэнкі з Пуціным

Паводле яго слоў, краіны Балтыі імкнуцца да далейшага развіцця агульнага рынку прыроднага газу ў рэгіёне, улічваючы стратэгічнае значэнне тэрмінала звадкаванага прыроднага газу, які працуе на працягу 5 гадоў у Клайпедзе для дзяржаў і спажыўцоў.

Чытайце таксама: На першым энергаблоку БелАЭС пачалася гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі