Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне пройдзе крэатон для старшакласнікаў Беларусі «Першыя ідэі: тэхналогіі» - Hrodna.life - навіны Гродна

15 лютага ў Гродне адбудзецца крэатон, удзел у якім могуць узяць вучні з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Крэатон пад назвай «Першыя ідэі: тэхналогіі» пройдзе ў дзелавым цэнтры «Біржа» (пр. Касманаўтаў, 37а) 15 лютага з 12:00 да 16:00. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава праявіць сябе, патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць іх на публіцы і атрымаць парады ад экспертаў. Удзел у крэатоне — бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Папярэднія крэатоны для старшакласнікаў па тэмах «Культура» і «Інклюзія» ў Віцебску і Магілёве сабралі больш за 130 удзельнікаў кожны. Гэтым разам у Гродне школьнікам прапануюць пагутарыць пра футурыстычны ўплыў сучасных тэхналогій на наша жыццё, а таксама абмеркаваць іх ўздзеянне на сферу адукацыі.

Спачатку старшакласнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам крэатона канкрэтную задачу. Школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй. Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці Гродна адзначыць лепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць аўтараў найлепшых з іх.

У межах праекта арганізатары ладзяць першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў «Першыя». Зараз запісана некалькі эпізодаў, у якіх можна даведацца пра лайфхакі прамоўніцкага майстэрства, культурніцкія праекты ў тэатральнай сферы, стварэнне інклюзіўнай прасторы. Хутка на старонцы з’явіцца новы выпуск пра сучасныя тэхналогіі.

Даведка

«Першыя» — гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак працягваецца да 8 сакавіка, і прапанаваць сваю задуму могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз — iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.