Герб Беларусі зменяць: там стане менш Расіі

У Беларусі збіраюцца змяніць дзяржаўны герб. Увесну дэпутаты разгледзяць адпаведны законапраект, паведамляе kp.by.

Злева — цяперашні герб, справа — новы варыянт. Фота kp.by
Праўда, гэта будзе не цалкам новы герб, а перайначаны цяперашні. Новы варыянт стане больш аб’ёмным, а надпіс «Рэспубліка Беларусь» на стужцы будзе выразней. Трохі зменіцца форма кветак канюшыны і лёну і каласоў, стужкі сцяга стануць цямнейшымі, а контур краіны зменіцца з зялёнага на залаты.

Найбольшыя змены закрануць мацерыкі на глобусе ў ніжняй частцы герба. На новым варыянце будзе выразна бачная карта Еўропы, а на старым жа была тая частка Еўразіі, дзе знаходзіцца Расія. Чырвоная зорка ў верхняй частцы, што засталася з часу БССР, захаваецца і нават стане больш.

Чытаць таксама: Глядзіце, якія межы ў Беларусі ў гродзенскім судзе

Апошні раз дзяржаўную сімволіку карэктавалі ў 2012 годзе — змянілі колькасць пялёсткаў на кветках лёну, шрыфт і адценні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024