Кніга «Наша Родина — Россия» знайшлася ў краме Fix Price у Гродне. Яна стаіць у раздзеле дзіцячай літаратуры. Яна распавядае пра геаграфічнае размяшчэнне, палітычны лад, гарады-героі і даследаванне космасу краіны-суседкі.

Fix Price — расійская сетка сетка крам у фармаце «крама фіксаваных цэн», кіруючая кампанія ТАА «Бэст Прайс». Сетка ўключае ў сябе 3306 крам, якія працуюць у 830 населеных пунктах у 74 рэгіёнах Расіі, а таксама ў Грузіі, Казахстане, Латвіі і Беларусі. У Гродна сетка прыйшла ў мінулым годзе.

Фота: Hrodna.life
Фота: Hrodna.life