Амаль 3 млн еўра інвестыцый. У Гродне з’явіцца новая вытворчасць па перапрацоўцы драўніны

13 лютага кампанія «ЗОВ-Маркет» зарэгістравалася ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» з інвестыцыйным праектам стварэння вытворчасці па перапрацоўцы драўніны.

У рамках праекта новы рэзідэнт СЭЗ набудзе недабудаваны аб’ект у Аульсе (інвестыцыйны ўчастак № 4) і створыць на яго базе прадпрыемства па вытворчасці сухой образной дошкі, бруса, мэблевых нарыхтовак.

Чытайце таксама: Не менш за 10 пастаўшчыкоў: як гродзенскія фірмы будуць супрацоўнічаць з IKEA

Больш за 70% прадукцыі будзе экспартавацца ў краіны Еўрапейскага саюза, паведамляе grodnoinvest.by. «ЗОВ-Маркет» інтэгруюць у вытворчую структуру групы кампаній «ЗОВ». Агульныя інвестыцыйныя затраты па праекту складуць за 2,8 млн еўра. У перыяд рэалізацыі праекта будзе створана 41 новае працоўнае месца.

Чытайце таксама: Глядзіце, што гродзенскія кампаніі могуць прадаваць IKEA

Летась рэзідэнтамі СЭЗ «Гроднаінвест» сталі 4 кампаніі з агульным аб’ёмам заяўленых інвестыцый больш за 190 млн долараў ЗША. Экспарт прадпрыемстваў-рэзідэнтаў дасягнуў адзнакі ў 944 млн долараў, а доля СЭЗ «Гроднаінвест» у агульным аб’ёме экспарту прамысловых тавараў Гродзенскай вобласці вырасла да 42%. Ключавымі экспарцёрамі СЭЗ «Гроднаінвест» сталі прадпрыемствы-рэзідэнты ТАА «Белагротерминал», СТАА «Контэ Спа», ЗТАА «Кронаспан», ААТ «Лакафарба», ТАА «Белагроферт», ААТ «Радыёхваля», СТАА «ЗОВ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ», ААТ «Белкард «, ГП «Конус», ААТ «НЗГА». На топ-10 экспарцёраў прыйшлося 80% ад агульнага аб’ёму экспарту СЭЗ «Гроднаінвест».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024