58-гадовы слесар даставаў мабільны тэлефон, які ўпаў у паражніну працуючага прываднага барабана. Яго руку зацягнула і заціснула элементамі абсталявання. Гэта прывяло да смерці, паведамляе СК Беларусі.

Здарэнне адбылося 17 лютага ў 14.30 на адной з малочна-таварных ферм Карэліцкага раёна падчас абслугоўвання абсталявання.

Па факце гібелі мужчыны праводзіцца праверка.

Фота: t.me/skgovby
Фота: t.me/skgovby