У Лідзе можа з’явіцца вышэйшая навучальная ўстанова

На базе Лідскага каледжа можа адкрыцца філіял вышэйшай навучальнай установы. Пра гэта прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ ім. Я. Купалы Генадзь Гачко сказаў першаму намесніку старшыні Лідскага райвыканкама Ігару Квасоўцы. Перамовы прайшлі 12 лютага на семінары «Супрацоўніцтва Лідскага каледжа з арганізацыямі Ліды: праблемы і перспектывы развіцця», паведамляе lidanews.by.

У раёне ўжо сфарміраваны Каардынацыйны савет, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі універсітэта, Лідскага каледжа і райвыканкама. У планах правесці сацапытанне аб неабходнасці адкрыцця філіяла ВНУ. Зараз вядзецца вывучэнне патрэбы ў спецыялістах з вышэйшай адукацыяй у Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Шчучынскім, Дзятлаўскім, Карэліцкім раёнах. Праводзіцца маніторынг наяўных вакансій у арганізацыях Лідскага рэгіёну.

Таксама прапрацоўваецца пытанне адкрыцця ў Лідзе філіяла Гродзенскага навукова-тэхналагічнага парку. Улады лічаць, што гэта дазволіць зацікавіць моладзь заставацца ў родным горадзе і прыцягнуць рабят з іншых раёнаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024