Зрабіць расклад зручным: у Гродне стварылі петыцыю супраць незразумелых табліц на прыпынках

Рэдакцыя Hrodna.life запусціла на petitions.by зварот у Гродзенскі гарвыканкам з просьбай зрабіць табліцы раскладу руху на прыпынках зручнымі. Мы лічым, што тыя, якія ёсць зараз, нязручныя для гродзенцаў і, асабліва, для гасцей горада. А яшчэ, нават такія недасканалыя табліцы пачалі знікаць з некаторых прыпынкаў.

На некаторых прыпынках, дзе размясцілі электронныя табло з інфармацыяй пра бліжэйшы чаканы транспарт, знялі старыя металічныя табліцы з раскладам. Такім чынам, даведацца пра расклад на будучыню стала немагчыма.

У прадпрыемстве «Аператар пасажырскіх перавозак» патлумачылі, што расклады вернуць — яны будуць прыгожыя, каваныя. Але форма падачы не зменіцца. Мы лічым, што калі абнаўляць расклад, дык адразу рабіць яго больш зразумелым для ўсіх.

Такі расклад, як тут, нам падаецца нязручным. Яго падачу трэба істотна перапрацаваць
Мы прапануем перапрацаваць расклад і падаваць яго ў такой форме, як гэта робіцца ў Мінску, або ў многіх гарадах Польшчы. Так і праўда зручней!

Пазнаёміцца з поўным тэкстам звароту і падпісаць яго можна тут

Падпішыце петыцыю і падзяліцеся ёю! Мы апублікуем афіцыйны адказ, як толькі яго атрымаем.


Прыклад больш зручнага раскладу - Мінск
Прыклад больш зручнага раскладу - Варшава
Прыклад больш зручнага раскладу - Варшава
Прыклад больш зручнага раскладу - Колобжэг
Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024