Беларуская шляхта прыедзе на фестываль нацыянальных культур

У Гродна прыедуць нашчадкі шляхты і дваранства Беларусі. Іх запрасілі на баль, які пройдзе на XIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур 5−6 чэрвеня, піша rgazeta.by.

У беларускае грамадскае аб’яднанне «Сход нашчадкаў шляхты і дваранства» уваходзіць каля паўтысячы чалавек. Як патлумачыў старшыня арганізацыі Ігар Чакалаў, на фестываль збіраецца каля 40 прадстаўнікоў. Гэта людзі блакітнай крыві, якія ўмеюць танцаваць і маюць стылізаваныя касцюмы. Адзін з удзельнікаў, Аляксандр Мурашка, выканае песні.

Каб быць удзельнікам суполкі, не абавязкова прадстаўляць высакародны радавод. Галоўнае — выконваць Кодэкс двараніна, які пачынаецца з паважлівага звароту да суразмоўцы. Удзельнікі аб’яднання маюць розныя прафесіі: ад простых працоўных да чыноўнікаў і сілавікоў. Старшыня таварыства, да прыкладу, — дырэктар рэспубліканскага выдавецтва «Энцыклапедыкс».

Дарэчы, на фестывалі будуць прадстаўленыя 35 нацыянальнасцяў. Пройдзе ён у звыклым фармаце: дыяспары размесцяць свае падворкі ў цэнтры горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024