Беларусы хочуць, каб расіяне таксама плацілі за праезд па нашых дарогах

На сайце petitions.by з’явіўся зварот. Беларусы просяць, каб уладальнікі аўтамабіляў, якія ўязджаюць на нашы дарогі, удзельнічалі ў фінансаванні ўтрымання дарог. Пакуль за гэта плацяць беларусы і грамадзяне не членаў ЕАЭС. Расіяне, напрыклад, у фінансаванні не ўдзельнічаюць.

Пэтыцыю накіруюць у Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

«У цяперашні час склалася парадаксальная сітуацыя, пры якой за праезд па дарогах нашай краіны плацяць нашы грамадзяне (шляхам аплаты дарожнага збору для легкавых аўтамабіляў), плацяць грамадзяне Украіны і іншых краін, якія не члены ЕАЭС. Але за праезд легкавых аўтамабіляў з Расіі, Арменіі і Казахстана не плаціць ніхто. Гэтыя выдаткі кладуцца на плечы беларускіх падаткаплацельшчыкаў.

Акрамя турыстаў і бізнесменаў, гэтай асаблівасцю заканадаўства актыўна карыстаюцца і грамадзяне нашай краіны, набываючы аўтамабілі на расійскіх і армянскіх нумарах з мэтай пазбягання дарожнага збору.

Лічым, што ў выпадку захавання абавязку аплаты дарожнага збору грамадзянамі Беларусі, усе астатнія ўладальнікі легкавых аўтамабіляў, якія ўязджаюць на нашу тэрыторыю, таксама павінны ўдзельнічаць у фінансаванні ўтрымання дарог. Рэалізавана гэта можа быць праз продаж віньетак, альбо праз сістэму «БелТолл», альбо іншым чынам", — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024