У Гродзенскай вобласці зарабілі на турызме $ 15 млн у 2019 годзе

Экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці ў 2019 годзе ўзрос больш чым на 10% і перавысіў $ 15 млн. Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкам Алег Андрэйчык перад выніковай калегіяй аб развіцці галіны.

«У 2019 годзе мы перайшлі мяжу ў $ 15 млн экспарту турыстычных паслуг, хоць яшчэ пяць гадоў таму, для параўнання, не дасягалі і $ 5 млн, — сказаў Алег Андрэйчык. — За гэтымі лічбамі стаіць вялікая праца». Паводле яго слоў, дае свой плён і бязвізавая тэрыторыя, якая дзейнічае па ўсёй Гродзенскай вобласці. У 2019 годзе рэгіён наведалі каля 130 тыс. бязвізавых турыстаў, у 2018-м іх было каля 92 тыс. Агульная ж колькасць гасцей у мінулым годзе перавысіла паўмільёна.

«Прыкметны і эканамічны эфект. За апошнія гады ў сферах паслуг і турызму створана звыш 2 тыс. працоўных месцаў. Актыўна развіваецца малы і сярэдні бізнэс у гэтым кірунку, расце колькасць аграсядзіб, з’яўляюцца новыя турыстычныя маршруты, формы паслуг», — адзначыў Алег Андрэйчык.

Улады лічаць, што рэгіёну трэба і далей удасканальваць турыстычную інфраструктуру. У першую чаргу развіваць сферу гасціннасці: нягледзячы на ​​тое, што новыя аб’екты ўводзяцца ўвесь час, у рэгіёне пакуль не хапае сучасных камфортных гасцініц. Трэба таксама больш актыўна рыхтаваць кадры для турыстычнай сферы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024