27-га лютага лідчаніна забралі ў асобны бокс інфекцыйнага аддзялення Лідскай ЦРБ, а 28-га ўжо выпісалі з больніцы, бо аналізы паказалі адмоўны вынік, паведамляе lidanews.by.

Малады чалавек разам са спадарожніцай самалётам прыбыў з Гуанчжоу ў Маскву 21 лютага. Са слоў хлопца, у аэрапорце ў іх памералі тэмпературу, а таксама ўзялі мазкі на каранавірус. Праз тры дні вандроўцы дабраліся да Ліды.

— Калі медыкі атрымалі інфармацыю пра тое, што ў наш горад з Кітая вярнуліся двое грамадзян, яны адправіліся да іх па месцы жыхарства, — распавядае загадчыца аддзела эпідэміялогіі Лідскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Садоўская. — У маладых людзей былі ўзятыя біяматэрыялы на даследаванне, таксама ім памералі тэмпературу. У дзяўчыны яна апынулася ў норме, а вось у хлопца павышана — 37,5 ° С.

Паводле інструкцый, яго транспартавалі ў асобны бокс інфекцыйнага аддзялення Лідскай ЦРБ. Там хлопца агледзелі лекары-інфекцыяністы, узялі біяхімічны і агульны аналізы крыві, правялі рэнтгена-флюараграфічнае абследаванне. Сёння атрымалі адмоўныя вынікі назафарынгеальных мазкоў, таму малады чалавек быў выпісаны з бальніцы.

Тым не менш, назіранне за падарожнікамі, якія вярнуліся з Кітая, будзе весціся і далей — аж да 6 сакавіка. У гэты дзень у іх зноў будуць узятыя назафарынгеальные мазкі.