У кнігарні бясплатна раздадуць дзіцячы дэтэктыў па-беларуску ў коміксах з практыкаваннямі для вачэй

Да завяршэння дабрачыннага праекта «Я бачу!», які з 2016 па 2020 год рэалізавалі Беларускі дзіцячы фонд і кампанія А1, выйшаў зборнік коміксаў на беларускай мове пра школьніцу Алесю з суперакулярамі і яе сяброў. Туды ўключаны дзве часткі прыгодніцкай гісторыі, што ўжо выходзілі асобна ў лістападзе і снежні 2019 года, а таксама яшчэ адна новая — фінальная. Агульны зборнік будзе бясплатна распаўсюджвацца праз сетку яе кнігарняў OZ.

Комікс разлічаны на дзіцячую аўдыторыю ад дзесяці гадоў. У першай частцы, якая выйшла ў лістападзе, чытачы знаёмяцца з галоўнай гераіняй Алесяй і сочаць за тым, як яе жыццё ператвараецца ў фантастычны дэтэктыў, калі яна знаходзіць стары дзённік свайго дзядулі і незвычайныя акуляры. У другім выпуску, прэзентаваным у снежні 2019 года, дзяўчынка разам з аднакласнікамі едзе на экскурсію ў парк старажытных валуноў і апынаецца ў касмічным караблі. У трэцяй частцы, якая выйшла зараз, сябры вяртаюцца ў школу і знаёмяцца з іншапланецянінам. Захапляльныя прыгоды герояў дапаўняюць тэматычныя загадкі і спецыяльныя практыкаванні для вачэй.

З 2 сакавіка атрымаць зборнік коміксаў «Я бачу!» і даведацацца, чым жа скончылася гісторыя, можна ў крамах OZ у розных рэгіёнах краіны. У Гродне — па адресе вул. Савецкая, 18.

Колькасць папяровых асобнікаў комікса абмежаваная, але яго таксама можна прачытаць у электроннай версіі, а ў Viber выпусцілі адмысловую серыю стыкераў «Я бачу!».

Аўтары гісторыі - удзельнікі творчага аб’яднання «Сучасны комікс» Мікіта Сеннікаў і Вольга Алданава. Яны прадстаўляюць адзіную ў нашай краіне суполку, куды ўваходзяць усе беларускія аўтары, якія папулярызуюць комікс-культуру на роднай мове.

Даведка

«Я бачу!» — унікальны дабрачынны праект па дыягностыцы зроку і аказанні афтальмалагічнай дапамогі дзецям з сельскай мясцовасці. Ён рэалізуецца Беларускім дзіцячым фондам і кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 2016 па 2019 год у рамках праекта ўрачы агледзелі 51 474 школьнікі ў Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024