Госці XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур ўпершыню наведаюць падворкі албанцаў і кабардзіна-балкарцаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта, піша rgazeta.by.

На фестываль прыедуць 800 прадстаўнікоў 35 нацыянальных аб’яднанняў. 5 чэрвеня ў 20.30 яны рознакаляровай калонай пройдуць ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе ў 21.00 урачыста дадуць старт святу дружбы. Плануецца, што шэсце узначаляць дзеці.

У 23.10, пасля феерверка, урачыстасці працягнуцца канцэртам. На наступны дзень з 12.00 і да 17.00 будуць працаваць падворкі. Адно з новаўвядзенняў - маладзёжная дыскатэка: у першы дзень фестывалю яна збярэ хлопцаў і дзяўчат на плошчы Савецкай, у другі - на Леніна. На плошчы Савецкай выступяць эстрадныя артысты. 7 чэрвеня свята пройдзе на Аўгустоўскім канале.

Дзякуючы фестывалю ў наш абласны цэнтр і Гродзенскі раён прыехалі 270 тысяч чалавек. У чэрвені дзякуючы бязвізаваму рэжыму гэты рэкорд спадзяюцца пабіць. Жыхары і госці горада таксама могуць выказаць свае пажаданні, як зрабіць культурны форум яшчэ цікавейшым і насычанейшым.