Украіна закрывае ўезд для замежнікаў

Украіна з-за каранавірусу закрые мяжу для замежных грамадзян на два тыдні. Пра гэта заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны краіны Аляксей Данілаў, піша БЕЛТА.

«Праз 48 гадзін наша краіна закрые мяжу для замежных грамадзян. МЗС папярэдзіць цяпер усе ўстановы, усе краіны аб тым, што мяжа Украіны для замежных грамадзян на два тыдні будзе зачынена», — заявіў Аляксей Данілаў.

У той жа час украінцам раяць абмежаваць замежныя і турыстычныя паездкі. «Усе грамадзяне Украіны, якія сёння знаходзяцца за мяжой, будуць мець магчымасць вярнуцца ў краіну. Але хто знаходзіцца ў краінах, у якіх сёння „бурліць“ каранавірус, будзе праходзіць пэўныя працэдуры назірання», — заявіў сакратар СНБА.

13 сакавіка ва Украіне зарэгістравана першая смерць ад каранавіруса, памерла 71-гадовая жанчына з Жытомірскай вобласці. У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што жанчына была ў групе рызыкі. Паводле дадзеных СААЗ, пажылыя людзі найбольш ўразлівыя да каранавірусу.

Учора шпіталізавалі, а сёння памерла. Ва Украіне — першая смерць ад каранавірусу

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024