У пяці студэнтаў БДУ папярэдні тэст на каранавірус COVID-19 паказаў станоўчы вынік, пацвердзіла Міністэрства аховы здароўя. Ім праводзяць удакладняльную дыягностыку. Таксім чынам лічба заражаных каранавірусам у Беларусі можа вырасці да 32.

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь COVID-19 выяўлены ў 27 грамадзян. З іх першыя трое ўжо выпісаныя з устаноў аховы здароўя. Усяго для медназірання і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ва ўстановы здароўя накіраваны 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ.

Міністэрства аховы здароўя нагадала, што шпіталізацыя студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама санітарная апрацоўка памяшканняў універсітэта звязана з тым, што ў сям'і аднаго са студэнтаў быў выяўлены COVID-19. «На жаль, чалавек адмовіўся ад тэставання на ўездзе ў Беларусь і ў выніку стаў крыніцай наступнага распаўсюджвання коронавируса сярод студэнтаў. Сітуацыя ўскладнілася тым, што частка кантактаў першага ўзроўню пражываюць у інтэрнатах. У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы санітарна-эпідэміялагічнага нагляду ў дадзеных будынках», — цытуе naviny.by министэрства.

«Эпідэміялагічнае расследаванне кожнага выпадку паказала поўная адсутнасць насцярожанасці ў грамадзян, якія вяртаюцца з камандзіровак і турпаездак», — канстатавала прэс-служба.

Мінздароўя яшчэ раз просіць грамадзян «спакойна і, галоўнае, з разуменнем паставіцца да сітуацыі». Спробы самавольна пакінуць ўстановы аховы здароўя, утойванне інфармацыі аб паездках у эпідэмічна неспрыяльныя рэгіёны, а таксама адраса знаходжання прывядуць да непажаданых наступстваў.