У Гродне ўчастак ад універсама «Кастрычніцкі» на вуліцы Савецкіх памежнікаў да павароту на вуліцу Гогаля зноў выставілі на аўкцыён, піша vgr.by. Ранейшы пакупнік, мінская будаўнічая фірма «Сучасныя бетонныя канструкцыі», нечакана адмовіліся ад яго ў пачатку года.

Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой распавёў, што кампанія-забудоўшчык адмовіліся ад планаў на будоўлю і скасавалі дамову арэнды. Кампанія сваё рашэнне не каментавала.

Раней паведамлялі, што ў раёне вуліц Савецкіх памежнікаў, Гогаля, Цітова і завулка Купальскі з’явіцца сучасны жылы квартал. На тэрыторыі плошчай амаль у два гектары інвестару трэба было знесці 12 прыватных дамоў, адсяліўшы жыхароў з прадастаўленнем ім жылля.

Ушчыльняюць прыватны сектар: шматпавярховікі па сучаснай тэхналогіі пабудуюць на Савецкіх пагранічнікаў

Комплекс павінны быў складацца з чатырох карпусоў 6−7-8- і 12 паверхаў, усяго на 236 кватэр. Інвестар планаваў прадаваць там жыллё па 800 даляраў за квадратны метр. Побач з дамамі павінна была быць двухузроўневая паркоўка на 270 месцаў, а ўздоўж вуліцы Савецкіх пагранічнікаў - крамы і офісы ў першых паверхах забудовы. На верхніх паверхах высотнай часткі комплексу з відам на гістарычную частку Гродна былі запраектаваныя кватэры плошчай ад 100 да 150 квадратных метраў.

Участак на Савецкіх памежнікаў зноў прадаюць: інвестар ад яго адмовіўся

Бясшвовыя фасады дамоў збіраліся будаваць з трохслаёвых бетонных панэляў пяці тыпаў, якія б паступалі ў Гродна ўжо ў гатовым выглядзе, афарбаваныя, і мантаваліся б без зваркі з дапамогай нітаў. Такая канструкцыя дазваляе ў кватэрах рабіць вокны да падлогі.

Участак на Савецкіх памежнікаў зноў прадаюць: інвестар ад яго адмовіўся

Зараз гэты ўчастак у 1,75 гектара зноў выставілі на таргі, якія адбудуцца ў бліжэйшы час. Пачатковы кошт ўчастка — 40,2 тыс рублёў, тэрмін арэнды зямлі - 5 гадоў.

Тут таксама можна будзе ўзвесці шматкватэрны жылы дом зменнай паверхавасці з аб’ектамі абслугоўвання, з убудавана-прыбудаваным або падземным (надземных) паркінгам (стаянкай) з абцяжарваннем дэмантажам і зносам існых капітальных пабудоў, адсялення, вынасу камунікацый. Знос зялёных насаджэнняў вызначыць праект. Пры гэтым максімальная вышыня пабудоў не павінна перавышаць 35 метраў.