Што зараз робяць на Вялікай Траецкай ў Гродне

«АвтоГродно» пабываў на закрытым участку вуліцы Вялікая Траецкая і пагутарыў з будаўнікамі. Тут не спыняецца праца з 8 раніцы да 9 вечара: мяняюцца ўсе падземныя камунікацыі, а неўзабаве абновяцца дарожнае пакрыццё і тратуары. Паглядзіце, як змянілася вуліца за 15 дзён.

Наогул, у будаўнікоў ёсць два месяцы на ўсё. За гэты час трэба паспець замяніць каналізацыю, вадаправод, ліўнёўкі і лініі сувязі. Трэба ўсталяваць новыя калодзежы, «плаваючыя люкі», абнавіць тратуар, бардзюры і само дарожнае палатно.

Працягласць участка — больш за 600 метраў. І амаль на кожным кроку вуліцу «пілуюць», капаюць і нават «высмоктваюць».

«АвтоГродно» сустрэў спецыялістаў адразу некалькіх арганізацый, але больш за ўсё тут супрацоўнікаў «Вадаканала».

— Сіламі «Вадаканала» плануецца замяніць 400 метраў вадаправода і 400 метраў каналізацыі. Будзе заменена каля 40 калодзежаў на вадаправодзе і на каналізацыі з устаноўкай плаваючых люкаў. Задзейнічана 3 брыгады, 6 адзінак тэхнікі, — распавядаў у эфіры «Гродзенскага тэлебачання» галоўны інжынер «Гроднаводаканалу» Алег Саковіч.

— Работы вядуцца ў Старым горадзе, а гэты ўчастак мае сваю спецыфіку. Напрыклад, адкрываюцца нечаканыя і няўлічаныя урэзкі, якія не паказаныя былі ў праекце, шмат чаго не адпавядае рэчаіснасці. Але ўсё вырашаецца, ідзем па плане, — кажа Алег Саковіч.

Выкарыстоўваюць на рэканструкцыі Вялікай Траецкай і вакуумны экскаватар «Вадаканала». Ён працуе як прамысловы пыласос, за кошт магутнага патоку паветра ўсмоктвае ў трубу ўсё, што сустрэне: ад фрагментаў асфальту і цэглы, да грунту. Ён дазваляе дабрацца да камунікацый, размешчаных на глыбіні да 40 метраў і накіроўваецца з пульта.

- Знаходзілі што-небудзь цікавае? — звярнуўся «АвтоГродно» да будаўнікоў.

— Тут шмат капалася экскаватарамі і дэталёва грунт не аналізаваўся, таму якіхсьці скарбаў не знайшлі. Але вось косткі часам выкопваем. Яны сустракаюцца на глыбіні 1,5 — 2 метраў, — кажа будаўнік.

— Што вы з імі робіце?

— Выкідваем, мы ж дакладна не ведаем, чые яны. Можа, жывёлы. Калі б знайшлі цэлы шкілет, тады б паведамлялі пра яго, — адказвае мужчына.

Дарэчы, недалёка ад перакрыжавання з вуліцай Дамініканскай былі старыя могілкі. «АвтоГродно» удакладніў ў Руслана Кулевіч дакладнае месца іх размяшчэння. «Найстарэйшыя габрэйскія могілкі знаходзяцца на вялікай стаянцы, бліжэй да абрыву. Іх ніхто не пераносіў, а проста закаталі асфальтам ў пасляваенныя гады. Зараз туды звозяць пясок, не факт, што будуць там капаць», — расказвае Руслан, які актыўна цікавіцца гісторыяй Гродна.

Дарэчы, самі будаўнікі з цікавасцю разглядаюць фрагменты старых камунікацый. Кажуць, гэтыя калодзежы ляжаць у зямлі з 60-х гадоў.

Водазабеспячэнне будынкаў уздоўж закрытай вуліцы Вялікай Траецкай працягваецца. Там, дзе трэба, пракладваюцца часовыя збудаванні.

— Мы не можам пакінуць людзей без вады і каналізацыі, — сказаў адзін з будаўнікоў.

А вось на закрытым участку вуліцы Віленскай адзін насупраць аднаго працуюць дзве арганізацыі - «Гроднаводаканал» і «Профсантэхсервіс».

Першая пракладае новы водаправод з боку ўнівермага, а іншая — новую ліўнёўку з боку «Лікёра-гарэлачнага завода».

Спецыялісты «Профсантэхсервіса» дастаюць з глыбіні старыя вадаправодныя трубы і ліўнёўку.

Паглядзіце, на фота ніжэй фрагмент керамічнай трубы, якая грала ролю ліўнёўкі:

— Па нашай інфармацыі, керамічная ліўнеўка тут была пракладзеная ў даваенныя гады. Гэты матэрыял часта лопаўся, трубы паступова выходзілі з ладу. Вось чаму ў гэтым месцы вуліцы Віленскай заўсёды стаяла вада пасля моцных дажджоў. Пасля пракладкі новых камунікацый, праблема павінна быць вырашана, — распавёў «АвтоГродно» адзін са спецыялістаў кампаніі.

На фота бачная новая ліўнеўка

Чакаецца, што Вялікую Траецкую цалкам адкрыюць для руху ў пачатку мая. Нагадаем, вуліцу перакрылі 2 сакавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024