Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Што рабіць, калі захварэлі, і як цяпер будуць працаваць паліклінікі. Інструкцыя ад Мінздароўя - Hrodna.life - навіны Гродна

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя апублікавала інструкцыю для паліклінік і пацыентаў на час пандэміі каранавіруса COVID-19.

Калі вы захварэлі

Калі Вы захварэлі са з’яўленнем сімптомаў (павышэнне тэмпературы, кашаль, абцяжаранае дыханне, закладзенасць носа г. д.), заставайцеся дома і патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр установы аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

У размове з работнікам ўстановы:

1) Раскажыце, што Вас турбуе.

2) Пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон).

3) З Вамі звяжацца медыцынскі работнік — прытрымлівайцеся яго ўказанням.

У амбулаторна-паліклінічных установах арганізаваны асобныя ўваходы і кабінеты для прыёму пацыентаў з тэмпературай і сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі.

Калі вам трэба прайсці планавыя абследаванні

Праходжанне дыспансерызацыі, рэабілітацыі, лабараторныя і інструментальныя даследаванні ў планавым парадку, у тым ліку флюараграфію органаў грудной клеткі, ЭКГ, холтераўское манітараванне, увядзенне ін'екцыйных лекавых сродкаў праз працэдурны кабінет часова адкладзеце.

Калі трэба выпісаць рэцэпты

Калі Вы маеце патрэбу ў выпісцы рэцэптаў на лекавыя сродкі для пастаяннага прыёму, раней прызначаныя лекарам, патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр ўстановы аховы здароўя па месцы жыхарства, пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон), з Вамі звяжацца медыцынскі работнік, які арганізуе выпіску і дастаўку рэцэптаў на дом.

Калі Вы старэйшыя за 60 гадоў і маеце патрэбу ў аглядзе медыцынскага работніка ў сувязі з пагаршэннем самаадчування, патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр ўстановы аховы здароўя па месцы жыхарства, паведаміце пра гэта, пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон), на працягу працоўнага дня з Вамі звяжацца медыцынскі работнік і ўзгодніць час для візіту на дом.

Пазбягаючы планавага наведвання устаноў аховы здароўя, Вы дазволіце гэтым установам працаваць больш эфектыўна і дапаможаце абараніць Вас і іншых ад магчымага заражэння і распаўсюджвання COVID-19 інфекцыі.

Калі трэба зрабіць выпіску

З мэтай рэалізацыі пункта 9 дадатка 4 да загаду Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2020 № 296 «Аб мерах па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі і прыняцці дадатковых супрацьэпідэмічных мер у арганізацыях аховы здароўя» рэкамендавана арганізаваць афармленне выпісак з медыцынскіх дакументаў па анлайн заяўках на інтэрнэт-сайтах устаноў з наступнай выдачай іх пацыентам пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, у асобна адведзеным месцы.