У час пандэміі на вуліцах з’яўляецца ўсё больш людзей у масках. Іх носяць, каб абараніць сябе ад заражэння небяспечным вірусам, альбо не заразіць іншых. Набыць маскі ў аптэках зараз складана. Нrodna.life расказвае, як пашыць шматразовую маску са зменным фільтрам самастойна ці набыць у майстроў-рамеснікаў.

1. Неабходныя матэрыялы і інструменты

Невялікія кавалкі тканіны,
два кавалкі эластычнай гумкі даўжынёй па 15 сантыметраў,
нажніцы, партноўскія шпількі,
швейныя ніткі, голка, прас,
швейная машынка. Калі няма швейнай машынкі ўсе тэхналагічныя вузлы можна сшыць уручную.

Маска. Як зрабіць самастойна ці набыць у Гродне

2. Як выбраць тканіну

Пажадана выкарыстоўваць натуральныя і тонкія тканіны, каб твар не пацеў. Лепш шыць маску з лёну ці баваўнянай тканіны. Можна выкарыстаць два спалучальных колеры, для большай прыгажосці.

Маска. Як зрабіць самастойна ці набыць у Гродне

3. Дзе шукаць тканіну

Набыць тканіну ў Гродне можна у гандлёвым доме «Неман», у доме рукадзелля «Златоручка», у краме «Портновское дело», у краме-атэлье «Евдокия», у краме «Хобби». Таксама можна набыць тканіну ў інтэрнэт-крамах.

4. Кроім дэталі

Каб пашыць шматразовую маску са зменным фільтрам самастойна, трэба раскласці лякалы з паперы на тканіну згодна з накірункам ніці асновы і выразаць неабходную колькасць дэталяў:

  • асноўная дэталь — 3 штукі (2 з іх можна другога колеру);
  • падкладка — 2 штукі;
  • абтачка, выкраеная пад вуглом 45° - 2 штукі;
  • эластычная гумка даўжынёй 15 см. — 2 штукі;

Умоўныя абазначэнні на лякалах:

н.а. — накірунак ніці асновы.

Маска. Як зрабіць самастойна ці набыць у Гродне

5. Збіраем і злучаем дэталі

Паслядоўна збіраем дэталі і выконваем паслядоўнасць тэхналагічных аперацый згодна з фотаздымкамі:

6. Правілы карыстанны маскай

Шматразовую маску, таксама як і аднаразовую, патрэбна мяняць кожные 2 гадзіны. Калі маска з фільтрам, то пасля кожнага выкарыстання фільтр патрэбна выкідваць. Шматразовыя маскі трэба праць у гарачай вадзе, а затым прасаваць.

Маска. Як зрабіць самастойна ці набыць у Гродне

7. Мыем рукі!

Перад тым як надзець маску, неабходна прадэзінфікаваць рукі спіртазмяшчальным антысептыкам або памыць іх з мылам. Маска павінна закрываць нос, рот і шчыльна прылягаць да твару.

8. Калі шыць, то не адну

Калі вы плануеце насіць маску больш 2 гадзін, пажадана зрабіць не адну маску. Лепш сшыць адразу 5−6 штук ці нават больш. Зараз шматразовая маска — добры падарунак для блізкіх і сяброў.

9. Дзе купіць, калі няма магчымасці пашыць

На выпадак, калі ў аптэках маскі скончыліся, а самому шыць няма жадання, маску можна набыць. Прадаюцца маскі ў Гродне у наступных крамах: «Світанак», «Mark Formelle», «Conte‎», «Макей», ТЦ «Неман», ТЦ «Old city», «Адметнасць».

Таксама шыюць маскі на продаж індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі. Іх можна заказаць праз сацыяльныя сеткі з дастаўкай.

Маска. Як зрабіць самастойна ці набыць у Гродне
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]