Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Памёр Павел Сцяцко - беларускі мовазнавец і педагог з Гродна - Hrodna.life - навіны Гродна

Павел Сцяцко памёр 24 сакавіка — яму было 90 гадоў. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Ала Петрушкевіч.

Павел Уладзіміравіч Сцяцко нарадзіўся 5 сакавіка 1930 у вёсцы Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці. Ён быў доктарам філалагічных навук (1980), прафесарам, выдатнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па дыялекталогіі і граматыцы на беларускай, рускай і польскай мовах. Мае больш за 600 апублікаваных прац, у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучылішчаў).

З ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі. Удзельнічаў у стварэнні першага ў Беларусі факультэта беларускай філалогіі і культуры, пазней узначаліў кафедру беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства.

З 2016 года на пенсіі.

Прынцыпы 90-гадовага філолага Паўла Сцяцко, гродзенца, які змагаецца з русіфікацыяй нашай мовы

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life