Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Гродна Плюс». Пакуль невядома, хто выкупіў будынак і як ён будзе далей функцыянаваць.

Комплекс будынкаў піваварнага завода ў Гродне ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як помнік архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У 2010 годзе аб’ект быў набыты СТАА «Экопромэнерго». Аднак у сувязі з невыкананнем дагаворных абавязацельстваў і пагрозай разбурэння ён па рашэнні суда ў лютым 2017 года быў вернуты ў камунальную ўласнасць Гродзенскага гарвыканкама.

У мае 2017 года дах будынка быў знішчаны моцным пажарам. Яго аднавілі. Пасля ацэнкі аб’ект прапаноўвалі патэнцыйным інвестарам.

Дворец-завод-дворец: блогер предлагает концепцию восстановления пивзавода в Гродно