З-за пандэміі каранавіруса многія не рызыкуюць сваім здароўем і сядзяць дома ў ізаляцыі. З гэтай нагоды разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы вырашылі зрабіць для чытачоў віртуальны пшпацыр па Гродне. Пачалі з Крэйдавых гор ва ўрочышчы Пышкі.

«Мы пачынаем падарожжа з наваколляў Мелавых (Крэйдавых) гор. Шмат для каго з гарадзенаў гэтае месца вядомае, але яно цікавае тым, што пераносіць у вельмі далёкае мінулае нашага горада. Усё гэта нагадвае нам пра пачаткі Гародні», — распавёў Андрэй Чарнякевіч.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]