У Гродне махляркі пад выглядам работніц паліклінікі прадалі пенсіянеру пасцельную бялізну па кошце ў 100 разоў даражэйшым за сапраўдны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў Кастрычніцкага РАУС Гродна.

Невядомыя жанчыны прыйшлі ў дом да 80-гадовага пенсіянера. Яны распавялі, што прынеслі яму спецыяльную лячэбную пасцельную бялізну. Пенсіянер паверыў ім і заплаціў за камплект Br 1,35 тыс.

«У той жа дзень ветэран працы звярнуўся да праваахоўнікаў. Высветлілася, што рэальны кошт набытага камплекты ўсяго Br14», — распавялі ў міліцыі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Махлярства». Пакуль выявіць асобы жанчын не ўдалося. У міліцыі яшчэ раз нагадалі аб неабходнасці растлумачваць пажылым сваякам правілы бяспекі.