Махляры звязаліся з пенсіянеркай са Скідзеля па тэлефоне і псіхалагічна ціснулі на жанчыну, пераконваючы, што яе грошы знаходзяцца пад пагрозай. Пенсіянерка паддалася ўгаворам і аднесла ўсе свае зберажэнні – $ 8400 (каля 27,6 тыс. руб.) у бліжэйшы лес. Грошы схавала ў дупле “прыкметнага дрэва”.
Як толькі пенсіянерка сышла, «кур’еры» забралі грошы. Як адзначылі у АУС Гродзенскага райвыканкама, “выпадак уражвае сваёй цынічнасцю”. Махляры тэлефанавалі нібыта з беларускага нумара, хаця насамрэч знаходзіліся за мяжой. Тэлефанавалі ёй у месэнджарах Viber і Telegram.
Распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў буйным памеры).
Чытайце таксама: У гродзенскай шматпавярхоўцы знік пакет з прадуктамі – завялі крымінальную справу



