Восьмага студзеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падпісаў пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з прадстаўнікамі Еўрапейскага саюза. Сёння дэпутаты ратыфікавалі доўгачаканае пагадненне, якое зніжае кошт візаў да 35 еўра, піша onliner.by. «За» прагаласаваў 101 дэпутат.
Канчаткова дамоўленасці могуць уступіць у сілу ў першы дзень другога месяца пасля даты паведамлення бакамі адзін аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Гэта значыць, па сутнасці, кошт візаў можа зменшыцца да 35 еўра ўжо з 1 чэрвеня бягучага года.
Нагадаем, з 2 лютага ў сілу ўступілі змены ў Візавы кодэкс ЕС. З гэтага дня шэнгенскія візы для беларусаў каштуюць 80 еўра.
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…
Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…