У Гродне прыватныя кампаніі пераарыентаваліся на вытворчасць сродкаў індывідуальнай абароны. Рэзідэнт СЭЗ «Гроднаінвест» ТАА «Макей» пачало выпуск шматразовых трохслойных баваўняных павязак і пластыкавых ахоўных экранаў, перадае БЕЛТА.

У змену прадпрыемства вырабляе каля 2 тыс. масак. Прадукцыя бязвыплатна перадаецца ў медыцынскія ўстановы горада для абароны персаналу. Сёння павязкі і экраны даставілі ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу, раней сродкі індывідуальнай абароны перадаваліся ў Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку.

Як распавялі ў адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», аб пераводзе вытворчых магутнасцяў на выпуск медыцынскіх масак паведамілі таксама яе рэзідэнты ТАА «МедЛен» і СТАА «Контэ Спа». Гэтыя меры дазволяць прадпрыемствам захаваць занятасць і забяспечыць краіну неабходным таварам.

«Контэ Спа» плануе пачаць выпуск медмасак