У грамадскім харчаванні і гандлі часта не выкарыстоўваюць маскі, не праводзяць уборкі з дэзінфекцыяй і няма дазатараў з антысептыкамі для наведвальнікаў. Найбольш частыя парушэнні ў прафілактыцы COVID-19 назвала санітарна-эпідэміялагічная служба Гродзенскай вобласці, паведамляе sb.by.

На 31 аб’екце работнікі не выкарыстоўваюць маскі, хоць кантактуюць з наведвальнікамі, на 12 аб’ектах — персанал імі проста не забяспечаны. У 14 месцах няма ў доступе дазатараў з антысептыкамі. У 13 месцах не праводзяць вільготную ўборку памяшканняў з ужываннем мыйных сродкаў і сродкаў дэзінфекцыі. На 13 аб’ектах — брудныя памяшканні, абсталяванне, пакупніцкія кошыкі і каляскі.

У 34% прафілактыка не выконваецца

Вынікі нагляду за аб’ектамі гандлю і грамадскага харчавання падвялі ў апошні тыдзень красавіка. За перыяд з 24 па 30 красавіка ахапілі 327 аб’ектаў нагляду, з іх 228 аб’ектаў гандлю, 41 аб’ект грамадскага харчавання, 13 рынкаў, 18 АЗС, 13 пунктаў харчавання, 14 пунктаў гандлю, размешчаных на АЗС.

На 112 (34,3%) гандлёвых аб’ектах прафілактыка па COVID-19 не выконвалася, распавяла Марыя Руфкіна, загадчыца аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

«Персанал наогул не выкарыстоўвае маскі»

— У многіх гандлёвых аб’ектах, у тым ліку на рынках, прадаўцы працуюць у фартухах, безрукаўках або ў санітарнай альбо форменнай вопратцы, якая не цалкам закрывае асабістую, мыццё якой ажыццяўляецца нецэнтралізавана, у хатніх умовах, — адзначыла Руфкіна. — У большасці аб’ектаў гандлю і рынках персанал наогул не выкарыстоўвае ці не мяняе кожныя дзве-тры гадзіны маскі.

У гандлёвых аб’ектах часам выкарыстоўваюцца дэзінфікуючыя сродкі для апрацоўкі рук, якія не валодаюць віруліцыдным дзеяннем. Сустракаліся факты рэалізацыі неўпакаванай харчовай прадукцыі- сухафруктаў і кандытарскіх вырабаў.

Што рабіць, калі я бачу парушэнні?

Калі вы выявілі на аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання парушэнні, звяртайцеся на «гарачую лінію» санэпідслужбы (71 95 02).

Памятаеце, што асноўныя меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі - гэта захаванне правілаў асабістай гігіены, «рэспіраторнага этыкету» і сацыяльнага дыстанцыявання.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне