Лабараторна пацвердзілі 15 выпадкаў каранавіруса у грамадзян Расіі, якія прыбылі на АЭС у Астравец. Пра гэта паведамілі grodnonews.by у Галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Усе яны шпіталізаваныя, ізаляваныя. Клінічных праяў няма, праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне, выяўляюцца кантакты першага ўзроўню.

Усяго ў Гродзенскай вобласці шпіталізаваныя дзесяць чалавек, інфіцыраваных каранавірусам. У Гродне пяць выпадкаў, адну пацыентку выпісалі.

У Беларусі 861 хворых на каронавірус. Дзе больш за ўсё выпадкаў заражэння?